Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Смаргонь: Аблога хаты грамадзкага актывіста працягвалася ўсю ноч


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Сёньня раніцай Алесь Дзергачоў паведаміў праз тэлефон, што міліцэйская машына стаяла побач зь ягоным домам усю ноч. Час ад часу міліцыянты хадзілі зь ліхтарыкамі пад вокнамі.

А 8-ай раніцы прыехала іншая машына. Зараз міліцыянты працягваюць дзяжурыць побач зь ягоным домам

Алесь Дзергачоў мае сёньня ізноў зьвяртацца са скаргай да пракурора.

Міліцыянты абвінавачваюць яго ў тым, што ўчора раніцай ён выгульваў свайго сабаку і нібыта некага пакрыўдзіў.

Ад абеду ўчорашняга дня Алесь Дзергачоў замкнуўся ў сваёй хаце і не адчыняе міліцыянтам дзьверы. Ён перакананы, што яго хочуць ізаляваць, каб ён не паехаў у Менск на “Эўрапейскі марш”, які павінен адбыцца ў нядзелю 14 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG