Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці зноў затрыманьні за інфармацыю пра “Эўрапейскі марш”


Радыё Свабода Як паведаміла Радыё Свабода актывістка моладзевага руху Юлія Пашэда, увечары 10 кастрычніка міліцыянты затрымалі маладых людзей Юрку Бакура ды Інгу Абрамаву.

Яны нібыта расклейвалі налепкі з запрашэньнем узяць удзел у нядзелю 14 кастрычніка ў дазволеным уладамі ў Менску “Эўрапейскім маршы”

Дзяжурны ізалятара часовага ўтрыманьня пры Ленінскім раённым аддзеле ўнутраных спраў пацьвердзіў, што маладзёны знаходзяцца ў іх.
XS
SM
MD
LG