Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: затрыманы сябра Рады гарадзкой арганізацыі партыі БНФ


Сяргей Астраўцоў, Горадня Калі 21 гадзіны ў Горадні затрымалі Міколу Лемяноўскага — удзельніка Рады гарадзкой арганізацыі партыі БНФ. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС.

Мікола Лемяноўскі паведаміў нашаму Радыё, што на чыгуначным вакзале да ягонай машыны падыйшлі два міліцыянты: прапаршчык Самонічаў і старшына Навіцкі, яны сказалі, што на яго паступіла скарга. Разам зь міліцыянтамі ён мусіў ехаць у пастарунак сваёй машынай, там на яго пачалі складаць пратакол з фармулёўкай “за нецэнзурную лаянку”.
XS
SM
MD
LG