Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Анатоль Лябедзька


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе адзін з заяўнікаў рыхтаванага дэмакратычнымі сіламі “Эўрапейскага маршу”, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Людзі на менскіх вуліцах скажуць, ці наведвалі яны калі вулічныя акцыі.

Мы таксама раскажам пра першае паседжаньне Рады эўрапейскай інтэграцыі і прэзэнтацыю новага альбому гурту “НРМ” “06”.

У “Начных досьледах” сёньня размова аб жаночым алькагалізьме: у Беларусі зарэгістраваныя 32 тысячы жанчын, хворых на алькагалічную залежнасьць. Магілёўцы ў нашым апытаньні скажуць, колькі, на іхную думку, павінен ужываць алькаголю чалавек, каб лічыць яго алькаголікам.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра творчасьць гурту “Сузор’е”, а ў “Начной чытанцы” будуць гучаць вершы менскай паэткі Антаніны Хатэнкі.

Пасьля 23-й гадзіны – чарговы агляд вашых лістоў на “Свабоду”; а 23.15 “Падарожжа “Свабоды” ў Крычаў на Магілёўшчыну; а 23.33 у “Экспэртызе “Свабоды” дыскусія на тэму, ці стане “Эўрапейскі марш” шляхам да дыялёгу паміж ўладамі і апазыцыяй; а 23.45 запіс фрагмэнтаў сёньняшняй онлайн-канфэрэнцыі з палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG