Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над партыяй “Надзея” працягнецца ў чацьвер


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Вярхоўны Суд Беларусі ня вынес вэрдыкту ў справе ліквідацыі Беларускай жаночай партыі “Надзея”.

А 17-й гадзіне судзьдзя Ігар Мільто перарваў спрэчкі і сказаў, што паседжаньне працягнецца 11 кастрычніка.

Судовы працэс над партыяй пачаўся 9 кастрычніка. Міністэрства юстыцыі настойвае на ліквідацыі жаночай партыі — нібыта з-за шматлікіх парушэньняў заканадаўства.

Кіраўнікі “Надзеі” спрабуюць даказаць у Вярхоўным Судзе, што абвінавачваньні беспадстаўныя.

• У судзе “Надзея” запатрабавала дзяржаўных гарантыяў, 09.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG