Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Аляксандар Мілінкевіч


Радыё Свабода Званіце зараз! У чацьвер, 11 кастрычніка, ад 10.00 да 11.00 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч.

Былы кандыдат у прэзыдэнты на прадстаўнічай праскай сустрэчы FORUM-2000 заклікаў у сваім выступе перад сусьветнымі лідэрамі “не пераносіць да нас вашу свабоду, а дапамагчы будаваць нашу”. Сёньняшні кіраўнік незарэгістраванага руху “За Свабоду”, адзін з арганізатараў Эўрапейскага маршу ў кароткім інтэрвію нашаму радыё сказаў:

“Мы былі гістарычнымі эўрапейцамі і ёсьць. Падзея, якая чакае нас ў нядзелю, ня ёсьць чарговай маніфэстацыяй – гэта значна больш. Нельга адсядзецца ў гэты дзень дома. Нельга! У Эўропе вялікая цікавасьць да Беларусі. І мы ня маем права быць пасіўнымі”.

Пытаньні Аляксандру Мілінкевічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Мілінкевічам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG