Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Смаргонскі праваабаронца зьвярнуўся па дапамогу да пракурора


Міхал Карневіч, Горадня Грамадзкі актывіст Алесь Дзергачоў, дом якога ў міліцэйскай аблозе, патэлефанаваў пракурору раёну. Ён паведаміў, што міліцыя ўчыніла супраць яго правакацыю. Актывіст заявіў, што не адчыніць дзьвярэй, пакуль пракурор не правядзе праверкі.

Праз тэлефон Алесь Дзергачоў паведаміў таксама, што міліцыянты вінавацяць яго ў тым, што раніцай ён выгульваў свайго сабаку й некага пакрыўдзіў.

Пракурор абяцаў разабрацца.

Нагадаю, што міліцыянты ўжо некалькі гадзінаў знаходзяцца каля дому Дзергачова й патрабуюць, каб ён паехаў зь імі ў раённы аддзел міліцыі.
XS
SM
MD
LG