Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: "Беларусь – адзіны кат"


Радыё Свабода У звароце з нагоды Эўропейскага Дня супраць сьмяротнага пакараньня Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International зноў зьвярнулася да беларускіх уладаў з заклікам "неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротныя прысуды і іх выкананьне". Паводле Amnesty International, Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у рэгіёне, дзе дагэтуль выконваюцца сьмяротныя прысуды.

Справаздача Amnesty International аб сытуацыі ў гэтай галіне ў краінах СНД носіць назву "Садружнасьць незалежных дзяржаваў: Беларусь – адзіны кат".

Арганізацыя называе сьмяротнае пакараньне "найбольш жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным відам пакараньня, які зьяўляецца незваротным і ад якога могуць пацярпець невінаватыя". Яшчэ ніхто не давёў, што вышэйшая мера пакараньня зьніжае узровень злачыннасьці.

За апошнія два гады сьмяротнае пакараньне скасавалі у чатырох дзяржавах: Альбаніі, Кіргістане, Руандзе і Філіпінах. На сёньня сьмяротнае пакараньне дэ-юрэ альбо дэ-факта скасавалі ў 133 краінах сьвету. У 64 краінах такое пакараньне яшчэ захоўваецца.

"Беларусь зьяўляецца апошняй дзяржавай у СНД, а таксама ў Эўропе і Цэнтральнаазіяцкім рэгіёне ў цэлым, якая захоўвае сьмяротнае пакараньне на заканадаўчым узроўні і прымяняе яго на практыцы. Беларускія суды па-ранейшаму выносяць сьмяротныя выракі, а засуджаных па-ранейшаму караюць сьмерцю. Статыстычныя зьвесткі аб выкананых сьмяротных прысудах адсутнічаюць у адкрытым доступе. Прысуд прыводзіцца ў выкананьне шляхам стрэлу ў патыліцу асуджанага з агнястрэльнай зброі. Сваякам ня кажуць пра дату сьмерці і месца пахаваньня асуджанага",– паведамляе Amnesty International.
XS
SM
MD
LG