Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты ачапілі хату смаргонскага актывіста


Радыё Свабода Праваабаронца Алесь Дзергачоў зачыніўся ў хаце й не адчыняе дзьвярэй міліцыянтам, якія дзяжураць перад уваходам. Праз акно ўчастковы сказаў Дзергачову, што яму трэба зьявіцца ў Смаргонскі райаддзел міліцыі.

Дзергачоў пакуль адмаўляецца адчыняць дзьверы — мяркуе, што яго папросту хочуць ізаляваць перад “Эўрапейкім маршам”.

Цяпер у Смаргонскі райаддзел дастаўлены Зьміцер Бяляеў. Яго ўчора папярэджвалі ў міліцыі, што ён будзе адказваць, калі ў нядзелю далучыцца да менскай акцыі.

Зьміцер Бяляеў не належыць ні да якой палітычнай партыі й руху. Месяц таму яго затрымалі за распаўсюд улётак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG