Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эўрапейскі марш” пройдзе ад Акадэміі Навук да плошчы Бангалор


Любоў Лунёва, Менск Сябры аргкамітэту ў падрыхтоўцы “Эўрапейскага маршу” сёньня на прэсавай канфэрэнцыі агучылі рашэньне Менгарвыканкаму. Гарадзкія ўлады дазволілі правядзеньне мерапрыемства маршрутам ад будынка Прэзыдыюму Акадэміі Навук да плошчы Бангалор.

Чыноўнікі не сталі распаўсюджваць гэтую інфармацыю. Арганізатарам раніцай казалі, што ў Менгарвыканкам прыедуць карэспандэнты БТ і ОНТ, але потым адмянілі гэтае рашэньне.

Старшыня аргкамітэту Віктар Івашкевіч заявіў, што сам пойдзе да заводзкіх прахадных, Міністэрства ўнутраных спраў і навучальных установаў, каб распаўсюдзіць копіі рашэньня гарадзкіх уладаў пра дазвол “Эўрапейскага маршу”.

• Адказ арганізатарам Эўрапейскага маршу Менгарвыканкам дасьць заўтра, 08.10.2007 • Менгарвыканкам пакуль не прыняў рашэньня пра “Эўрапейскі марш”, 08.10.2007 • А.Саньнікаў: “У Эўропе чакаюць пазытыўнага сыгналу”, 08.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG