Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: чатыры затрыманыя актывісты знаходзяцца ў судзе


Радыё Свабода У Ленінскім раённым судзе Горадні знаходзяцца кіраўнікі абласной і гарадзкой арганізацый АГП Юры Істомін і Зьміцер Слуцкі, кіраўнік абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў і актывіст незалежнага прафсаюзнага руху журналіст Іван Роман.

Іх затрымалі ўчора позна ўвечары, абвінаваціўшы ў нецэнзурнай лаянцы. Ноч яны праседзелі ў міліцэйскім ізалятары ў Ленінскім РАУС.

Карэспандэнта Свабоды ў суд не дапусьцілі.



На здымку (справа налева): на пярэднім пляне Юры Істомін і Віктар Сазонаў каля Ленінскага раённага суду.
XS
SM
MD
LG