Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Энэргетычны саміт у Вільні пройдзе без беларускіх кіраўнікоў?


Уладзімер Глод, Менск “Энэргетычная бясьпека сёньня ўспрымаецца як частка агульнай бясьпекі краіны,” -- заявіў 10 кастрычніка кіраўнік ураду Літвы Гедымінас Кіркілас. Гэтымі словамі ён адкрыў у Вільні буйную міжнародную канфэрэнцыю па бясьпецы ў галіне энэргетыкі: “Адказная энэргетыка для адказных партнэраў”.

Літоўскі прэм''ер вылучыў дзьве актуальныя праблемы: першая – рост вытворчасьці энэрганосьбітаў у дзяржавах, якія іх пастаўляюць, адстае ад патрэбаў дзяржаваў-пакупнікоў. І другая – зьвязаная з манапольнай пастаўкай газу з Расеі.

Аглядальнік адзначаюць надзвычай высокі ўзровень канфэрэнцыі, якая пройдзе два дні. Прынамсі аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у ёй папярэдне заявілі прэзыдэнты Азэрбайджану, Грузіі, Літвы, Польшчы і Ўкраіны. Прадстаўнікі высокага рангу ад Беларусі на форум не заяўляліся.

Расея адмовілаася ад удзелу ў вільнюскай канфэрэнцыі. А яшчэ адзін буйны выторца энэрганосьбітаў – Казахстан паабяцаў прыслаць у Вільню міністра эканомікі.

• “Газпром” зацікаўлены ў найхутчэйшым кантролі над газатранспартнай сыстэмай Беларусі”, 04.10.2007

• Чым пагражае беларускай эканоміцы зьнешні доўг?, 19.09.2007
XS
SM
MD
LG