Лінкі ўнівэрсальнага доступу

• Сяргей Сямёнаў: “Дэмакраты працуюць сёньня так, як і напачатку стагодзьдзя”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Грамадзкі рэдактар Радыё Свабода гэтага тыдня Сяргей Сямёнаў – актывіст так званага “трэцяга сэктару”. Сёньня ён дзеліцца сваім бачаньнем жыцьця дэмакратычнага асяродку роднай Гомельшчыны.

Уліцёнак: “Ці ёсьць такая зьява: закрытасьць дэмструктураў?”

Сямёнаў: “Няма. Яны вельмі адкрытыя – настолькі, што гэта перашкаджае працаваць”

Уліцёнак: “Патлумачце?”

Сямёнаў “Засланцаў” – “казачкоў” засланых маю на ўвазе. Моцна шкодзяць!”

Уліцёнак: “Выраз “таталітарная дзяржава” стаў вельмі звыклым. Аднак ці не прарасьлі тыя карані таталітарызму і ў грамадзкія структуры?”

Сямёнаў “Хутчэй за ўсё – не”.

Уліцёнак: “Што, у гомельскіх дэмакратычных суполках – суцэльны дэмакратызм?”

Сямёнаў “Непаразуменьняў шмат. Напрыклад, перад кангрэсам дэмсілаў у мяне быў канфлікт з гомельскімі “старэйшымі таварышамі”: яны папрасілі прывесьці моладзь, якая б прагаласавала за канкрэтнага чалавека. Адказаў: прывесьці хлопцаў магу, але галасаваць яны будуць так, як самі лічаць патрэбным. Стасункі мае з “таварышамі” ўмомант сталі дрэннымі, калі не ўжываць больш моцныя вызначэньні. У моладзевых жа арганізацыях такога няма”.

Уліцёнак: “А што ў іх ёсьць?”

Сямёнаў “Жаданьне працаваць!”

Уліцёнак: “Хіба ў гомельскага БРСМу такога жаданьня няма?”

Сямёнаў “Ёсьць. Але афіцыйны саюз працуе ня ў тым накірунку. Я прапаноўваў сумесны плян – адмовіліся”.

Уліцёнак: “Часта чуеш заклінаньне: дэмакратам трэба шукаць новыя накірункі дзейнасьці! Што гэта можа быць?”

Сямёнаў “Ня новыя накірункі дзейнасьці, на мой погляд, трэба шукаць, а – новыя мэтады працы. Пакуль жа працуюць так, як і напачатку стагодзьдзя”.

Уліцёнак: “А што прапанаваў бы Сяргей Сямёнаў?”

Сямёнаў “Трэба выходзіць і зь людзьмі размаўляць”.

Уліцёнак: “Ці варта структурам НДА працаваць з уладамі?”

Сямёнаў “Не атрымаецца. Можна ісьці на кампраміс, але пры ўмове “сам-насам – з чалавекам, але не як зь дзяржслужбоўцам. Выключна як з чалавекам”.

Найцікавейшыя матэрыялы сайту svaboda.org у аўторак паводле Сержука Сямёнава

Чарговы дэсант расейскіх журналістаў у Беларусь
Ці будзе ў Беларусі амністыя?
Зянон Пазьняк: Хто падняў руку на Крыж пакутаў, будзе пакараны
Што ўлады хаваюць у справе банды Марозава?
Ці магчыма забараніць паліць у грамадзкіх месцах?
XS
SM
MD
LG