Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні таксама пачаліся затрыманьні актывістаў апазыцыі


Радыё Свабода Іван Роман, актывіст незалежных прафсаюзаў, увечары вяртаўся дахаты. Яго затрымалі ў раёне вуліцы Горкага, завезьлі ў Ленінскі РАУС.

Дзяжурны міліцыянт сказаў нашаму радыё, што Іван Роман затрыманы за нецэнзурную лаянку й заўтра яго даставяць у суд.

Вадзім Саранчукоў, кіраўнік гарадзкой арганізацыі БНФ, заўважыў каля пад’езда міліцэйскую машыну. Зь яго словаў, міліцыянты за ім ўбеглі нават у кватэру, але жонка й цешча адбілі яго, і зараз ён у хаце.

• Уціск актывістаў апазыцыі перад Эўрапейскім маршам узмацніўся, 09.10.2007
XS
SM
MD
LG