Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрошчанкава затрымала міліцыя


Любоў Лунёва, Менск Позна ўвечары актывіста апазыцыі Аляксандра Атрошчанкава міліцыянты адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менску.

Пад час ператрусу ў ягоным доме міліцыянты забралі сыстэмны блёк кампутара. Пакуль невядома, ці будуць складаць на Аляксандра пратакол і паводле якога артыкулу.

Міліцыянты адмаўляюцца прыняць цёплыя рэчы для Атрошчанкава ад ягонай жонкі. Яна ня выключае, што яе мужа адвязуць у турму на вуліцу Акрэсьціна, а заўтра перавязуць у суд.

• Уціск актывістаў апазыцыі перад Эўрапейскім маршам узмацніўся, 09.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG