Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня 9 кастрычніка


Радыё Свабода .

"Мы задаволеныя тым, што дазвол дадзены, але не задаволеныя тым якія маршруты нам прапанаваныя". Кіраўнік аргкамітэту Эўрапейскага маршу Віктар Івашкевіч пра рашэньне Менгарвыканкаму, які дазволіў на 14 кастрычніка дэманстрацыю прыхільнікаў эўрапейскай інтэграцыі Беларусі.

“Я маю жыцьцёвае дасьведчаньне, вопыт: у 1950 –1960-я гады я ведаў людзей, якія за бальшавікамі зьнішчалі крыжы, змагаліся з рэлігіяй. Усе гэтыя людзі скончылі вельмі дрэнна і вельмі хутка. Бальшыня памерла. Некаторыя звар’яцелі, сталі калекамі, страцілі сыноў, дачок. І той, хто падняў руку на гэты сымбаль, на гэты крыж, нават калі яго ня знойдуць органы міліцыі, ён ужо будзе пакараны. Такі закон духоўнага жыцьця, які прымітыўныя людзі ігнаруюць, але ён ёсьць”.



Адкрывальнік Курапатаў лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк пра вандалаў, якія паламалі крыж “Пакутнікам Беларусі”Ў Курапатах. Пазьняк узначаліў грамадзкі камітэт дзеля аднаўленьня крыжа.
XS
SM
MD
LG