Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Зьміцер Яненка


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе намесьнік галоўнага рэдактара газэты камуністаў “Товарищ” Зьміцер Яненка. Жыхары Менску ў нашым апытаньні скажуць, якім яны ўяўляюць сучаснага беларускага камуніста.

Мы таксама раскажам пра сытуацыю вакол арыштаванага нумару газэты “Товарищ” і пра стварэньне грамадзкага камітэту для аднаўленьня ў Курапатах крыжа “Пакутнікам Беларусі”.

У “Начных досьледах” размова пра тое, наколькі эфэктыўныя забароны на курэньне ў публічных месцах. Гарадзенцы адкажуць на пытаньне, як трэба абмяжоўваць людзей, якія паляць.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра творчасьць гурту “Сузор’е”, а ў “Начной чытанцы” будуць гучаць вершы менскай паэткі Антаніны Хатэнкі.

Пасьля 23-й гадзіны – “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Міхалёва Бабруйскага раёну; а 23.15 у перадачы “Беларускае замежжа” размова пра тое, што з заходняга досьведу жыцьця варта было б пераняць Беларусі; а 23.33 чарговы агляд вашых лістоў на “Свабоду”, а 23.45 у “Вольнай студыі” Міхась Скобла гутарыць з паэтам Леанідам Драньком-Майсюком.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG