Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі Менскага гарвыканкаму адмовіліся агучыць сваё рашэньне наконт Эўрапейскага маршу


Любоў Лунёва, Менск 10 кастрычніка, паводле чыноўнікаў Менгарвыканкаму, заяўнікі “Эўрапейскага маршу” атрымаюць пісьмовы адказ наконт дазволу й маршруту акцыі. Заяўнікі прапануюць удзельнікам “Эўрапейскага маршу” сабрацца на Кастрычніцкай плошчы а 14-й гадзіне й прайсьці праспэктам Францішка Скарыны да будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

Старшыня аргкамітэту ў падрыхтоўцы “Эўрапейскага маршу” Віктар Івашкевіч паведаміў “Свабодзе”, што чыноўнікі Менгарвыканкаму адмовіліся агучыць сваё рашэньне. Яны паабяцалі прыслаць пісьмовыя адказы заяўнікам раніцай 10 кастрычніка.

Адказны за ідэалягічную працу чыноўнік Менгарвыканкаму Генадзь Курбека адмовіўся паведаміць журналістам, да якога рашэньня пра апазыцыйную акцыю прыйшлі гарадзкія ўлады.

Віктар Івашкевіч, нягледзячы на тое, што зьяўляецца старшынём аргкамітэту, вырашыў паведаміць пра вынікі перамоваў пасьля таго, як атрымае пісьмовы адказ зь Менгарвыканкаму і зьбяруцца ўсе заяўнікі акцыі.

8 кастрычніка заяўнікі “Эўрапейскага маршу” наведалі Менгарвыканкам. Ім паведамілі, што ўлады прынялі рашэньне дазволіць акцыю, але не ад Кастрычніцкай плошчы, а ад будынку Акадэміі навук.

Заяўнікі не пагадзіліся на такі варыянт і прапанавалі новае месца збору побач з Кастрычніцкай плошчай — Купалаўскі сквэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG