Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Міхал Фаміч


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ФАМІЧ Міхал Вікенцевіч, нар. 21.11.1892 у в. Аношкі Наваградзкага павету (Польшча), беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, тэхнік-жывёлавод саўгасу «Вызваленьне» Смалявіцкага р-ну. Арыштаваны 37.09.18. Асуджаны 38.04.11 судовым ворганам за а/с агітацыю паводле арт. 72а КК БССР на 7 гадоў ППЛ у Дубраўлаг. 43.11.02 памёр у ППЛ. 58.11.19 справу пераглядаў Прэзідыюм Вярх. суда БССР. КГБ РБ 13279-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG