Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Мілінкевіч на онлайн-канфэрэнцыі: “Я з палітыкі не сыду, бо даваў слова змагацца да перамогі”


Радыё Свабода На вэб-сайце Свабоды адбылася онлайн канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам. Прачытаць можна тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Аляксандар Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000). У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі. Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў.

Ініцыятар руху “За свабоду”, якому адмоўлена ў рэгістрацыі.

Выступаючы ў празе на прадстаўнічай сустрэчы FORUM 2000, Аляксандар Мілінкевіч зазначыў, што савецкая спадчына надалей пакідае людзей у Беларусі дэмаралізаванымі, але дух свабоды жыве, асабліва сярод моладзі. 2006 год зьмяніў сытуацыю, людзі адчулі надзею і працягваюць выходзіць на вуліцы, каб наблізіцца да Эўропы. А. Мілінкевіч сказаў, што “свабода – гэта гонар, свабода – гэта адказнасьць перад Богам”. Ён заклікаў дапамагчы свабодзе ў Беларусі – “не пераносіць да нас вашу свабоду, а дапамагчы будаваць нашу”.
XS
SM
MD
LG