Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ёсьць на Вялейшчыне “няправільныя” барды?


Севярын Квяткоўскі, Менск Трэці раённы фэстываль аўтарскай песьні і паэзіі “Вялейская хваля” ладзіўся ў палацы культуры гораду Вялейкі 7 кастрычніка. У імпрэзе ўдзельнічалі прадстаўнікі аматарскіх калектываў і гурткоў Вялейскага раёну, а таксама некаторыя госьці зь Віцебскага аб’яднаньня аматараў аўтарскай песьні. Аніводны зь незалежных бардаў рэгіёну запрошаны ня быў. Чаму?

Цэнтар Вялейкі не сустракае прыежджых афішамі з абвесткай пра фэстываль. Ля ўваходу ў Палац культуры зусім няшмат людзей: найперш удзельнікі, якія п''ючы піва з бутэрбродамі чакаюць пачатку гала-канцэрту і абвяшчэньня вынікаў конкурсу.

Я скарыстаў паўзу, каб дазнацца чаму у праграме няма незалежных вялейскіх бардаў. Грамадзкі актывіст Аляксей Сюдак прывёў, напрыклад, вядомага далёка па-за межамі Вялейкі барда Алеся Наркевіча:

“Яны баяцца, што Наркевіч прасьпявае песьню пра бел-чырвона-белыя сьцягі. У прынцыпе, нават калі ладзіць такі фэст на ўзроўні Вялейскага раёну, тут ёсьць каму выступіць. Толькі хто зараз там удзельнічае – я ня ведаю”.

Карэспандэнт: “Сходзім разам?”

Сюдак: “Сходзім”.

Адзін з выступоўцаў – Сяргей Паўлоўскі – быў прадстаўлены такім азначэньнем: “старшыня аргкамітэту, начальнік аддзелу культуры Вялейскага райвыканкаму, паэт”.

“Шаноўнае спадарства, мы чулі шмат вартых слыху вершаў, харошых песень”.

Дзяўчына (сьпявае): “Я не магу жыць без каханьня, ну ты ж пачуй маё прызнаньне”.

Карэспандэнт: “Разам у імпрэзе ўзялі ўдзел 18 паэтаў і 14 бардаў. У часе акустычнага выступу маладога гурту адзін з выканаўцаў раптоўна спыніў граць, паказаў непрыстойны жэст, і пакінуў сцэну. Ужо на вуліцы ён патлумачыў:

“Для Лукашэнкі не сьпяваю. Гэта проста дзеля яго ўсё арганізавана”.

Наведаўшы на невялікі час імпрэзу, вялейскі бард Алесь Наркевіч пракамэнтаваў: “У прынцыпе, я ня супраць браць удзел у культурніцкіх імпрэзах, арганізаваных уладамі. Але каб жа дакладна ведаць, што яны будуць па-за ідэалёгіяй”.

Андрэй Мельнікаў: "Аўтарская песьня не павінна быць для "расслабону", 18.09.2007 Гомель: бардам не дазволілі ладзіць канцэрт у доме культуры, 23.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG