Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс з чыноўнікам адміністрацыі прэзыдэнта Ўл.Холадам будзе закрытым


Алег Грузьдзіловіч, Менск Справу былога першага намесьніка галоўнай ідэалягічнай управы адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада перадалі з пракуратуры ў Вярхоўны Суд.

Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Вярхоўнага Суду. Паводле прэсавай службы, справа трапіла ў суд з грыфам, які прадугледжвае закрытасьць працэсу. Калі пачнецца працэс, пакуль ня вырашылі.

Уладзімера Холада затрымалі сёлета пры канцы чэрвеня. Чыноўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі падазраюць у махінацыях і падбухторваньні да дачы хабару.

Паводле гэтых абвінавачаньняў Уладзімеру Холаду пагражае да 10 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

А.Лукашэнка вызваліў У. Холада ад працы ў Цэнтравыканкаме, 18.08.07 Штраф “Народнай Волі”: 25 мільёнаў на карысьць А.Праляскоўскага, 2.10.07
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG