Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя сацыял-дэмакраты нагадаюць пра галадоўку А.Казуліна


Алесь Дашчынскі Сябры БСДП(Грамада), а таксама аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая грамада” падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне 24 кастрычніка пікетаў салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным.

Гэтыя акцыі з патрабаваньнем вызваленьня А.Казуліна плянуецца правесьці ў Менску ў раёне плошчы Бангалор, па вуліцы Арлоўскай, каля пляцоўкі цырку, і ў парку 50-годзьдзя Кастрычніка.

Маладыя сацыял-дэмакраты мяркуюць прысьвяціць пікеты гадавіне абвяшчэньня галадоўкі А.Казуліным. • А.Казулін: “Цудоўна адчуваць, як жыцьцё вяртаецца ў цела”, 12.12.2006 • Аляксандар Казулін пачаў галадоўку пратэсту, 20.10.2006
XS
SM
MD
LG