Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьцем "Начной свабоды" – бард зь Вялейкі Алесь Наркевіч


Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе чарговы ўдзельнік перадачы " Ў што веру" Алесь Наркевіч зь Вялейкі, чыё вершаванае эсэ прагучала ў нашым эфіры як песьня.

Сярод іншага ён раскажа пра бардаўскі фэст, як ў мінулыя выходныя прайшоў у Вілейцы, і пракамэнтуе апытаньне сярод ягоных землякоў, якую праблему свайго горада яны лічаць самай галоўнай.

У "Начных досьледах" – экстрэмальныя віду спорту ў Беларусі. Тэму дапоўніць рэпартаж са спаборніцтваў па трак-трыяле ў Магілёве і апытаньне сярод менчукоў, у якім відзе экстрэмальнага спорту яны хацелі б выпрабаваць сябе. У конкурсе "Выйграй кнігу Свабоды" слухачам прапануюць пазнаць голас аднаго з беларускіх афіцыйных палітыкаў, прагучыць таксама інтэрвію зь пераможцам гэтага конкурсу за пятніцу.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў пачне расповяд пра творчасьць гурту “Сузор''е", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Антаніны Хатэнка.

Пасьля 23-й гадзіны: перадачы "Праскі акцэнт" аб будучыні беларуска-ўкраінскіх адносінаў пасьля парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне і "Дом літаратара" – аб творчасьці Івана Пташнікава, Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG