Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах зламаны крыж “Пакутнікам Беларусі”


Алесь Дашчынскі, Менск Ва ўрочышчы Курапаты вандалы павалілі вялікі крыж “Пакутнікам Беларусі”. Таксама пашкоджаны яшчэ адзін крыж. Пра гэта паведаміў адзін з мясцовых жыхароў спадар Рацібор. Чарговым разам апаганены мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці” гэтак званая “лава Клінтана”. Раней ад яе быў адбіты кавалак пліты. Цяпер вандалы перакулілі пліту. У суботу актывісты КХП БНФ ладзілі ва ўрочышчы талаку, і тады ўсе яшчэ было ў парадку.

Падрабязнасьці і фотарэпартаж з Курапатаў -- пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры

• А.Марачкін абнавіў каплічку ў Курапацкім лесе, 5.10.2007
XS
SM
MD
LG