Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Наркевіч: Веру: бел-чырвона-белыя над маёй краінаю ўздымуцца сьцягі


Радыё Свабода Алесь Наркевіч - удзельнік праграмы “У што я веру”

Слухаць:





Будзе. Будзе. Верую. Бел-чырвона-белыя Над зямлёй зьняважанай Уздымуцца сьцягі. І народ зьняможаны Зману брыдкай ношаю, Перастане мардаваць Лёс – цяжкі, благі. І убачыць здолее, Што у ім гісторыя, Тое, што нашчадкам жаць – Сеялі бацькі. Скіне путы даўнія Гнёту і бяспраўя, Зразумее волю Вольнае ракі, Годнасьць чалавечую, Што была зьнявечана, Што хлеб рабскай долі І брудны, і гаркі... І тады – я верую! Бел-чырвона-белыя Над маёй краінаю Уздымуцца сьцягі.

***

Алесь Наркевіч – рабочы зь Вялейкі, піша песьні і сьпявае іх пад гітару для сяброў. Сваё вершаванае эсэ “У што я веру” ён сьпявае для слухачоў Свабоды.
XS
SM
MD
LG