Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Браніслава Савельева


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

САВЕЛЬЕВА Браніслава Францаўна, нар. 1886 у в. Шчэрба, Польшча, полька, зь сялян, нясконч. пач. адук., хатняя гаспадыня ў Віцебску. Арыштаваная 37.10.18. Асуджаная 37.10.22 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай разьведкі паводле арт. 68, 72 КК БССР да ВМП. Расстраляная 37.11.04. 89.09.04 УКГБ Віцебскай вобласьці

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG