Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прага: Аляксандар Мілінкевіч выступіць на “FORUM 2000”


Вольга Караткевіч, Прага Сёньня ў Празе ў будынку Інстытуту Гётэ і ў Палацы Жофін адкрываецца чарговы патранаваны былым чэскім прэзыдэнтам Вацлавам Гавэлам “FORUM 2000”. Назва сёлетняга -- “Свабода і адказнасьць”.

Штогод у форуме бяруць удзел вядомыя палітыкі ўсяго сьвету. Зь Беларусі на форум сёлета прыяжджае экс-кандыдат у прэзыдэнты і ініцыятар руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Плянуецца ягоны выступ на форуме.

Сярод вядомых палітыкаў -- польскі эканаміст і палітык Лешак Бальцаровіч і былая Дзяржсакратар ЗША Мэдлін Олбрайт. Дарэчы, выступаючы ў эфіры чэскай тэлевізіі, Мэдлін Олбрайт заявіла, што падтрымлівае кандыдатуру Гілары Клінтан на наступных прэзыдэнцкіх выбарах.

Пра выступ Аляксандра Мілінкевіча і інтэрвію зь ім – пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG