Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разглядае скаргу “Маладога фронту”


Радыё Свабода Сёньня а 10 гадзіне раніцы ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся разгляд касацыйнай скаргі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб адмове ў рэгістрацыі.

Сёлета ў жніўні судзьдзя Менскага гарадзкога суду Зоя Савельева не задаволіла пазоў “Маладога фронту” да ўправы юстыцыі гарвыканкаму і такім чынам падтрымала ранейшае рашэньне ўправы не рэгістраваць "Малады фронт".

”Малады фронт” патрабаваў ад упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму прытрымлівацца закону аб грамадзкіх аб''яднаньнях і зарэгістраваць арганізацыю.

У ліпені міністэрства юстыцыі канчаткова адмовілася зарэгістраваць “Малады фронт”. Нагадаем, што за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі ўжо былі пакараныя многія актывісты арганізацыі, распачатыя крымінальныя справы, фігурантамі якіх зьяўляюцца некаторыя сябры МФ.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.

• Менскі гарсуд пацьвердзіў рашэньне аб нерэгістрацыі “Маладога фронту”, 17.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG