Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка здымаецца ў кіно


Юлія Шарова, Менск Агляд недзяржаўнай прэсы

«Вечерний Брест» дасьледуе праблему: чаму раптам прыпыніла сваю працу бярозаўская фірма “Франдэса”, якая займаецца вырабам сродкаў для абароны расьлінаў. Замежнае прадпрыемства ўрачыста адкрылася сёлета 20 ліпеня, але ўжо 11 верасьня прыпыніла працу. Кіраўніцтва фірмы цьвердзіць, што іхная праца носіць сэзонны характар і таму часовы перапынак невыпадковы. Разам з тым у Бярозе ідзе збор подпісаў за тое, каб зачыніць “Франдэсу”, бо вытворчасьць хімікатаў можа быць небясьпечнай для жыхароў гораду. Таксама ёсьць пастанова Бярозаўскай раённай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя наконт таго, каб прыпыніць працу “Франдэсы”, бо там ёсьць парушэньні.

“БелГазета” зьвяртаецца да чарговай справы лекараў-кардыяхірургаў. Неўзабаве на лаве падсудных апынуцца кардыяхірург – загадчык аддзяленьня Рэспубліканскага цэнтру “Кардыялёгія” і двое прадстаўнікоў камэрцыйных структураў. Іх вінавацяць у тым, што ў 2001-2003 гадах яны фактычна вымушалі пацыентаў цэнтру набываць за свой кошт матэрыялы для апэрацыяў на сэрцы. Між тым лекар-кардыяхірург, цяперашні намесьнік дырэктара цэнтру “Кардыялёгія” Юры Часноў сьведчыць на старонках “БелГазеты”, што колькі гадоў таму сапраўды была праблема з патрэбнымі матэрыяламі. Таму не было нічога крымінальнага ў тым, што лекары часам прапаноўвалі пацыентам набыць іх за свой кошт.

Франак Вячорка стаў панам, паведамляе інтэрнэт-газэта “Салідарнасць”. Маладому палітыку далі сыграць ролю другога пляну ў фільме “Тутэйшыя”, які рэжысэр Валер Мазынскі цяпер здымае для тэлеканалу “Белсат”. Франаку давялося працаваць разам з такімі вядомымі акторамі як Павал Харланчук і Анатоль Кот. Актор-пачатковец прызнаецца, што мусіў у часе здымак ахвяраваць уласнымі рукамі. У фільме прысутнічае эпізод, дзе ёсьць агульнае падзеньне на зямлю ў часе танцаў, і Франак Вячора ў часе працы над гэтым эпізодам зьбіў сабе рукі. Фільм “Тутэйшыя” паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы здымаецца ў Польшчы, у мястэчку Тыкоцін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG