Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Саньнікаў: “У Эўропе чакаюць пазытыўнага сыгналу”


Любоў Лунёва, Менск Сёньня апошні дзень, калі менскія гарадзкія ўлады могуць даць афіцыйны дазвол на правядзеньне “Эўрапейскага маршу”. Арганізатары акцыі заяўляюць, што 14 кастрычніка ў 14 гадзінаў людзі выйдуць на марш у любым выпадку. Амбасадары краінаў Эўразьвязу выказалі падтрымку мірнай акцыі і будуць сачыць за хадой правядзеньня “Эўрапейскага маршу”.

Пытаньне пра афіцыйны дазвол на правядзеньне “Эўрапейскага маршу” гарадзкія чыноўнікі могуць даць цягам дня. Паводле беларускага заканадаўства, дазвол на правядзеньне масавага мерапрыемства мусіць быць дадзены не пазьней, чым за пяць дзён да даты правядзеньня акцыі. Менгарвыканкам працуе да 6-ай вечара. Калі да гэтай гадзіны ня будзе афіцыйнага дазволу, акцыя будзе лічыцца несанкцыянаванай.

“Ужо раздадзена зашмат інтэрвію і інфармацыйных матэрыялаў, каб нешта адмяняць. Мерапрыемства адбудзецца ў заяўлены час – у 14 гадзін 14 кастрычніка ад Кастрычніцкай плошчы да бібліятэкі. Адзінае, што ўлады могуць зрабіць – гэта даць дазвол і не перашкаджаць, як мінімум. Тады яны змогуць прадэманстраваць, што яны сталі на шлях перастройкі”, – кажа старшыня аргкамітэту ў падрыхтоўцы “Эўрапейскага маршу” Віктар Івашкевіч.

Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя’97” Андрэй Саньнікаў зазначыў:

“Цяпер ад уладаў залежыць, як вырашыць гэтае пытаньне, бо пытаньне не ў самім “Эўрапейскім маршы”, не ў самой дэманстрацыі апазыцыі, а ўвогуле гаворка ідзе пра стасункі Беларусі з Эўропай. Думаю, што рэакцыя будзе адпаведная. У Эўропе чакаюць пазытыўнага сыгналу. Гэта яшчэ можна зрабіць. Думаю, ёсьць час, каб вырашыць гэтае пытаньне. Мы гатовыя да гэтага. Мы стварылі перамоўныя групы, накіравалі адпаведныя запыты і размаўляем з афіцыйнымі асобамі”.
”Мерапрыемства адбудзецца ў заяўлены час – у 14 гадзін 14 кастрычніка ад Кастрычніцкай плошчы да бібліятэкі.”
Міліцыянты амаль за тры тыдні да правядзеньня масавай акцыі пачалі затрымліваць моладзевых актывістаў, якія распаўсюджваюць інфармацыйныя матэрыялы. У міліцыі знаходзяцца некалькі дзясяткаў сьцягоў Эўразьвязу, банданаў і маек сіняга колеру, а таксама газэт “За Свабоду”.

Некалькі чалавек арыштавалі ў судах за распаўсюд інфармацыі з заклікам удзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі. Сярод іх Сяржук Клюеў, Зьміцер Бародка, Аліна Гладкая, Леанід Навіцкі, Віталь Ціхановіч, Сьвятлана Гарахавік, Яўген Скрабутан ды іншыя.

Моладзевых актывістаў выклікаюць на прафіляктычныя размовы ў КДБ. Супрацоўнікі гэтага ведамства наведваюць актывістаў па месцах вучобы і палохаюць іх нэгатыўнымі наступствамі ў выніку ўдзелу ў апазыцыйнай акцыі. У некаторых навучальных установах патрабуюць даваць расьпіскі з абяцаньнем ня ўдзельнічаць у “Эўрапейскім маршы”.

• Краіны Эўразьвязу падтрымалі “Эўрапейскі марш”, 3.10.2007 • Надпіс “Беларусь – гэта сьвятое” абражае грамадзкую думку, 4.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG