Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чырвоным касьцёле маліліся за настаўнікаў і беларускіх пісьменьнікаў


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылася імша за настаўнікаў і прэзэнтацыя новых кнігаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Парафіяльную імшу ў Чырвоным касьцёле ладзіў пробашч, ксёндз-магістар Уладзіслаў Завальнюк. Ён сказаў:

“Сёньня мы таксама асабліва молімся за настаўнікаў. Падзяка ўсім, хто сапраўды ўстае гэтым фундамэнтам у выхаваньні і станаўленьні нашага народа. Сярод нас вельмі паважаны спадар Рыгор Барадулін, наш славуты паэт, якому падзяка за яго здольнасьці, любоў да бацькаўшчыны праз Бога, праз духоўнасьць. І мы яднаемся ў духу малітвы з усімі майстрамі слова, усімі паэтамі і пісьменьнікамі Беларусі. Божа, блаславі, каб мова была чыстай, у розных значэньнях чыстай. Каб дапамагалі праз слова ў станаўленьні народа”.

Пасьля імшы, якая завяршылася гімнам “Магутны Божа” адбылася прэзэнтацыя пяці кніг Рыгора Барадуліна. Іх прадставіла кандыдат філялягічных навук, укладальніца і рэдактарка кніг паэта Ала Сакалоўская. Гэта новыя выданьні “Ксты”, кніга “Быць”, зборнік перакладаў “Гуканьне паэзіі ўсходу” і вершы паэта ў перакладзе на японскую мову “Малітва ветру”. Апошняя надрукавана ў Японіі, іншыя выдаваліся Чырвоным касьцёлам. За кнігу “Ксты” Рыгор Барадулін паўторна вылучаны айцом Уладзіславам на Нобэлеўскую прэмію.

Пісьменьнік Валяніцн Тарас у сваім выступе сказаў:

“Барадулін – гэта мова. Барадулін – гэта слоўнік. Велізарны слоўнік. Гэта вулькан мовы, поле мовы. Гэта й дзіцячая чытанка і велізарная лекцыя. Што такое мова наогул? Гэта сьветапогляд, сьветаадчуваньне народа. І калі народу навязваецца чужая мова, то гэта ёсьць спроба сказіць сьветапогляд народа, ягонае сьветаадчуваньне. І каб гэта адчуць, зразумець трэба чытаць Барадуліна. Бо ў ягонай паэзіі і сьветапогляд і сьветаадчуваньне народа. І ўся гісторыя народа і прадчуваньне ягонай будучыні.”

На прэзэнтацыі выступілі таксама амбасадар Швэцыі і Часова павераны ў справах Японіі. Потым узяў слова Рыгор Барадулін:

“Я дужа рад і шчасьлівы быць у сьвятыні. Так лёс распарадзіўся, што я нарадзіўся у 35 годзе, у часы зьнішчэньня рэлігіі, зьнішчэньня ўсяго. І быў праездам ксёндз ва Ўшачах, які аксьціў мяне. Касьцёлам было неба. Мяне пад небам ксьціў ксёндз. Пасьля мяне лёс узнагародзіў самай высокай узнагародай, я быў прыняты Папам Рымскім Янам Паўлам Другім. І было прыемна чуць з вуснаў Папы Рымскага выдатную беларускую мову. Наша мова была і будзе жыць праз Бога, праз Біблію”.

Пасьля імпрэзы ў Чырвоным касьцёле паэт Рыгор Барадулін раздаваў аўтографы.

Менск, 7.10.2007. Прэзэнтацыя новых кніг Р.Барадуліна ў Чырвоным касьцёле. Рыгор Барадулін раздае аўтографы пасьля прэзэнтацыі Рыгор Барадулін раздае аўтографы пасьля прэзэнтацыі

Менск, 7.10.2007. Прэзэнтацыя новых кніг Р.Барадуліна ў Чырвоным касьцёле. Рыгор Барадулін дзякуе ўдзельнікам імпрэзы, усім хто чытаў яго вершы і хто не чытаў Рыгор Барадулін дзякуе ўдзельнікам імпрэзы, "усім хто чытаў яго вершы і хто не чытаў"

Менск, 7.10.2007. Прэзэнтацыя новых кніг Р.Барадуліна ў Чырвоным касьцёле. Выступ пасла Швэцыі ў Беларусі С.Эрыксана Выступ пасла Швэцыі ў Беларусі С.Эрыксана

Менск, 7.10.2007. Прэзэнтацыя новых кніг Р.Барадуліна ў Чырвоным касьцёле. Выступ Часова паверанага ў справах Японіі ў Беларусі падчас прэзэнтацыі Выступ Часова паверанага ў справах Японіі ў Беларусі падчас прэзэнтацыі

Менск, 7.10.2007. Прэзэнтацыя новых кніг Р.Барадуліна ў Чырвоным касьцёле. Рыгор Барадулін на прэзэнтацыі ў касьцёле Рыгор Барадулін на прэзэнтацыі ў касьцёле

Менск, 7.10.2007. Прэзэнтацыя новых кніг Р.Барадуліна ў Чырвоным касьцёле. Да ўдзельнікаў прэзэнтацыі прамовіў пробашч Уладыслаў Завальнюк Да ўдзельнікаў прэзэнтацыі прамовіў пробашч Уладыслаў Завальнюк

Менск, 7.10.2007. Прэзэнтацыя новых кніг Р.Барадуліна ў Чырвоным касьцёле. Валянцін Тарас, Рыгор Барадулін, Ала Сакалаўская на імшы за настаўнікаў у Чырвоным касьцёле Валянцін Тарас, Рыгор Барадулін, Ала Сакалаўская на імшы за настаўнікаў у Чырвоным касьцёле

Менск, 7.10.2007. Прэзэнтацыя новых кніг Р.Барадуліна ў Чырвоным касьцёле

• “Малітва ветру” Рыгора Барадуліна выдадзена ў Японіі, 20.08.2007 • Ксёндз Уладыслаў Завальнюк: “Калі б мы ня верылі, то не пайшлі б на Стакгольм”, 13.02.2006 • Рыгора Барадуліна вылучаюць на атрыманьне Нобелеўскай прэміі, 20.07.2005
XS
SM
MD
LG