Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Васіль Абрамчук


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

АБРАМЧУК Васіль Іванавіч, нар. 1901 у в. Кісялі Заслаўскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, калгасьнік к-су "Іскра" ў в. Кісялі. Арыштаваны 38.06.14. Асуджаны 38.09.22 „тройкай“ як як агент польскіх выведворганаў паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.10.01. 89.04.30 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 23408-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG