Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: ператрус у офісе абласнога аддзяленьня АГП


Паводле БелаПАН 5 кастрычніка супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у прыватным доме ў Гомелі, дзе арэндуе офіс абласное аддзяленьне Аб''яднанай грамадзянскай партыі. Тут былі канфіскаваныя сыстэмныя блокі кампутараў, паведамляе БелаПАН.

У інтэрвію агенцтву праваабаронца, старшыня Гомельскага абласнога аддзяленьня грамадзкай арганізацыі "Прававая ініцыятыва" Леанід Судаленка зазначыў, што ён зьвязвае ператрус са сваім выступленнем на канфэрэнцыі АБСЭ ў Варшаве, што адбылася 3-5 кастрычніка.

"На канфэрэнцыі я, як праваабаронца і грамадзкі дзеяч, двойчы выступаў па пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў у Беларусі і свабоды правядзеньня масавых мерапрыемстваў. На канфэрэнцыі АБСЭ прысутнічалі прадстаўнікі ўрадаў 58 краін, уключна з афіцыйнай дэлегацыяй Беларусі. Прадстаўнікі ўлады, несумненна, чулі мае выступленьні", — сказаў Л.Судаленка.

Паводле словаў праваабаронцы, прадстаўнікі АБСЭ рыхтуюць спэцыяльную заяву па факце ператрусу і канфіскацыі аргтэхнікі.

Сьветлагорск: у кватэры актывіста міліцыя шукала мінэральныя ўгнаеньні, 6.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG