Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску адбылася прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова "Імёны Свабоды"


Радыё Свабода, Віцебск Сустрэча пісьменьніка зь віцебскімі чытачамі праходзіла ў мясцовым офісе ПКБ. Таму нарысы пра людзей, імёны якіх засталіся ў беларускай гісторыі, гучалі пад партрэтам Уладзімера Леніна. "Гэта – таксама наша гісторыя", – зазначыў Уладзімер Арлоў.

Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова “Імёны Свабоды”, Віцебск, 5.10.2007
Ул.Арлоў: "Героямі кнігі сталі як вядомыя асобы, чые імёны ўжо трапілі ў энцыкляпэдыі, так і тыя, хто быў вядомы хіба ў вузкім коле сваіх родных, сяброў, аднадумцаў. Але гэтыя людзі – з аднае кагорты. Гэта тыя, хто чакаў свабоды, змагаўся за яе, пакутваў і вельмі часта гінуў".

У кнігу "Імёны Свабоды" ўвайшлі нарысы і пра ўраджэнцаў Віцебшчыны. Гісторыі лёсаў сусьветна вядомага мастака Язэпа Драздовіча, славутага пісьменьніка Васіля Быкава, віцебскага паэта Анатоля Канапельку, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Уладзімера Плешчанку прагучалі падчас сёньняшняе прэзентацыі.

Паасобнікі з подпісамі аўтара атрымалі сваякі герояў кнігі.

Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова “Імёны Свабоды”, Віцебск, 5.10.2007
Натальля Плешчанка, дачка вядомага віцебскага апазыцыянэра

Некалькі кніг былі перададзеныя ў Беларускі акадэмічны тэатар імя Якуба Коласа. Некалькі актораў-"коласаўцаў" і рэжысэр Валеры Масьлюк таксама сталіся героямі кнігі Ўладзімера Арлова.

Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова “Імёны Свабоды”, Віцебск, 5.10.2007
Загадчыца літаратурнай часткі тэатру Сьвятлана Дашкевіч

На прэзэнтацыю кнігі прыйшлі некалькі дзесяткаў жыхароў Віцебску. У невялікім офісе давялося ставіць дадатковыя крэслы і лаўкі, ды й тое ўсе ахвотныя разьмясьціцца не змаглі – камусьці давялося слухаць ды глядзець з калідора. Але цягам 2-х гадзін, колькі доўжылася сустрэча, ніхто не сыходзіў.

Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова “Імёны Свабоды”, Віцебск, 5.10.2007
Гледачы. Зьлева ў першым шэрагу – спадарыня Сьвятлана, удава паэта Анатоля Канапелькі – аднаго з герояў кнігі "Імёны Свабоды"

Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда выказаў Уладзімеру Арлову падзяку ад легендарнага Мірона. Ён сказаў: "З крыніц, вартых даверу, мне вядома, што Мірон захапляецца Вашай творчасьцю. Гэтая кніга будзе гістарычным падмуркам для наступных акцый".

Па сканчэньні сустрэчы ахвотныя маглі атрымаць аўтографы Ўладзімера Арлова. Прычым кніга "Імёны Свабоды" ўжо стала ў Віцебску бібліяграфічнай рэдкасьцю – шмат хто з прысутных выказаў пажаданьне, каб быў выдадзены дадатковы наклад.

Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова “Імёны Свабоды”, Віцебск, 5.10.2007
Пісьменьнік зычыць сваім чытачам шчасьця, удачы, а перадусім – Свабоды

Імёны Свабоды – Ваш выбар

Каго Вы хацелі б уключыць у кнігу "Імёны Свабоды"?

Назавіце імёны, раскажыце пра людзей, якіх вы ведалі, якія спрычыніліся да свабоды і незалежнасьці Беларусі і чыё жыцьцё вартае ўспаміну і ўшанаваньня.

Пішыце на адрас:

Менск 220005 паштовая скрынка 111

Электронная пошта:

svaboda@rferl.org

Інфармацыю пра нашыя іншыя выданьні вы можаце знайсьці ў разьдзеле “Бібліятэка Свабоды” (банэр у правай калёнцы галоўнай старонкі сайту svaboda.org).

•80 кілямэтраў на ровары — на прэзэнтацыю “Імёнаў Свабоды” 5.10.2007 • “Імёны Свабоды” – новыя прэзэнтацыі , 29.09.2007
• Уладзімер Арлоў на онлайн-канфэрэнцыі: “Улада хоча, каб беларуская гісторыя пачыналася калі не ад 1994 году, дык прынамсі з апошняй вайны”, 25.09.2007
• Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” адбылася ў Магілёве, 23.09.2007
• Уладзімер Арлоў: “У Свабоды ёсьць шмат увасабленьняў”, 21.09.2007
• Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж, частка 3, 21.09.2007
• Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж, частка 2, 21.09.2007
• Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж., 21.09.2007
• У Менску адбываецца прэзэнтацыя новай кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды", 21.09.2007
• Бэніта Фэрэра-Вальднэр праз “Імёны Свабоды” знаёміцца зь беларускай мовай, 21.09.2007
• П. Васючэнка: Уражвае колькасьць Імёнаў Свабоды, 20.09.2007
• Г.Бураўкін пра “Імёны Свабоды”: “Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі”, 20.09.2007
• Аляксандар Лукашук пра “Імёны Свабоды”: Энцыкляпэдыя любові, 20.09.2007
• Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды- непаўторны лёс”, 20.09.2007
• Андрэй Скурко: “Імёны Свабоды” добра чытаць у дарозе”, 20.09.2007
• А.Пашкевіч: “Уладзімер Арлоў здолеў скласьці нацыянальны пантэон”, 19.09.2007
• ”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”, 19.09.2007
• В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”, 19.09.2007
• “Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007
• “Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007
• В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007
• М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007
• “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007
• Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007
• Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды”
, 17.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG