Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру – першы грамадзкі рэдактар "Свабоды" Ірына Казуліна


Радыё Свабода Сёньня госьцяй начнога эфіру "Свабоды" будзе Ірына Казуліна, якая была грамадзкім рэдактарам сёньняшняга вечаровага эфіру "Свабоды". У якасьці галоўнай тэмы для працы журналістаў яна абрала праблему пашырэньня захворваемасьці на рак малочнай залозы. У начным эфіры яна раскажа, чаму зрабіла такі выбар, і што чуваць ад яе мужа палітвязьня Аляксандра Казуліна. А жыхары Менску прыгадаюць, за што ўлады пакаралі спадара Казуліна.

У "Начных досьледах" сёньня завяршаецца сэрыя, прысьвечаная распаўсюду азартных гульняў У Беларусі. У папярэднія дні мы гаварылі пра рост колькасьці клюбаў з гульнявымі аўтаматамі і бум тэлевізійных латярэяў, сёньня – пра казіно: на беларускім гульнявым рынку чакаюць расейскага наплыву, а некаторыя дэпутаты прапануюць усе беларускія казіно вывезьці ў Глыбокае. Жыхары Горадні выкажуцца, чаму людзі гуляюць у казіно. Апрача таго ў "Начной Свабодзе" інтэрвію зь пераможцам конкурсу "Выйграй кнігу Свабоды" Зьмітром Кавецкім, рэпартаж з бабруйскага дня паэтычнага фэсту "Парадак слоў", інфармацыя пра прэм''еры менскай філярмоніі. У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў завершыць расповяд пра творчасьць гурту “Тарпач", а слухачы "Начной чытанцы" даведаюцца, чым сканчаюцца падзеі ў гумарыстычным апавяданьні Ігара Сідарука "Скула".

Пасьля 23-й гадзіны: перадача "Госьць на Свабодзе" з удзелам кіраўніка аддзелу пухліны малочнай залозы Навукова-дасьледчага інстытуту анкалёгіі Леаніда Путырскага, у фокусе "Экспэртызы Свабоды" – таемны продаж уладамі шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў і пакетаў акцыяў і расповяд Зьмітра Бартосіка пра вёску Варняны Астравецкага раёну.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG