Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне: ці былі вы на прыёме ў мамоляга?


Любоў Лунёва, Менск Ці былі вы на прыёме ў мамоляга? Ці трэба яго наведваць і як часта? На гэтае пытаньне адказвалі жанчыны на менскіх вуліцах Казлова, Веры Харужай і Чырвонай.

Слухаць:



Спадарыня: “Паколькі распаўсюджаная гэта хвароба,то правярацца трэба. Хаця б да гінеколяга схадзіць. Яна паглядзіць і скажа, ці трэба пайсьці да мамоляга. Тым больш, што і прыстасаваньні ў іх для гэтага зьявіліся”.

Спадарыня: “Ну, яшчэ ня ўзрост... Хіба пасьля 40?”

Спадарыня: “Аднойчы я была. Па сваёй працы мне трэба праходзіць лекараў для санкніжкі. Мяне накіравалі з 24-й паліклінікі да мамоляга. Яна паглядзела і сказала, што нібыта нічога страшнага няма, але трэба правярацца. Я болей і не хадзіла”.

Спадарыня: “Быў час, калі я нават на ўліку стаяла. Лячылася традыцыйнымі, натуральна, мэтадамі. Ня веру ва ўсялякія іншыя. Трэба абавязкова. Можа, маладым ня так і небясьпечна. Потым позна і кусаюць локці. Раз на год я абавязкова абсьледуюся. Гэта ў маіх інтарэсах”.

Маладая кабета: “Да мамоляга ніколі не хадзіла. А што гэта такое? Я нават і ня ведаю”.

Пэнсіянэрка: “Не хадзіла, і мне гэта ня трэба. Трэба абавязкова хадзіць і ў маладосьці правярацца, але ў мяне іншая праблема”.

Дзяўчына: “Яшчэ не хадзіла, але ў хуткім часе зьбіраюся”.

Спадарыня: “Я толькі аднойчы была ў мамоляга, але лічу, што трэба абавязкова хадзіць. У нашай рэспубліцы з такой экалёгіяй менавіта маладым і трэба хадзіць. Перш за ўсё трэба быць у мамоляга, і як мага часьцей. Потым будзе позна”.

Жанчына сталага ўзросту: “З узростам трэба наведаць. Але я лічу, што ў мяне пакуль усё нармальна і мне пакуль ня трэба”.

Студэнтка: “Сапраўды, можа трэба схадзіць...”

Спадарыня: “Я ў мамоляга ніколі не была, бо ў мяне не ўзьнікала такой праблемы. Лічу, што ў залежнасьці ад узросту трэба хадзіць. Асабліва ў крытычны ўзрост для жанчын, у перыяд мэнапаўзы пажадана наведваць мамоляга”.

Спадарыня: “Я сама наведваю мамоляга кожныя паўгода. Стаю на ўліку. Цяпер у мяне вельмі добры вынік”.

Спадарыня: “Не, дзякуй Богу, не. Усё ў парадку”.

Спадарыня: “Хапае пакуль свайго гінэколяга, а да мамоляга ніколі не зьвярталася”.

Студэнтка: “Хадзіла адзін раз. Недзе год таму”.

Спадарыня: “Да мамоляга хадзіла. Трэба самой хадзіць, а не чакаць пакуль грукне і зваліцца ўсё на галаву, калі ўжо зусім дрэнна”.

Дзяўчына: “Не хадзіла, бо пакуль яшчэ праблем не было”.

Спадарыня: “Сама не хадзіла, але пра нас паклапаціліся на працы. Запрасілі мамоляга і кожны жадаючы меў магчымасьць”.

Спадарыня: “Да мамоляга, мне падаецца, запіс будзе на бліжэйшы месяц, а, магчыма, і на год усё расьпісана, калі бясплатна. А платна ня кожны можа сабе дазволіць”.
XS
SM
MD
LG