Лінкі ўнівэрсальнага доступу

80 кілямэтраў на ровары — на прэзэнтацыю “Імёнаў Свабоды”


Радыё Свабода Увесь гэты тыдзень пісьменьнік, гісторык і публіцыст Уладзімер Арлоў сустракаўся з чытачамі Полацку й Наваполацку. Ён прэзэнтаваў землякам сваю новую кніжку “Імёны Свабоды”. Пісьменьнік плянуе зладзіць такія прэзэнтацыі ва ўсіх шасьцёх абласьцях краіны.

Пісьменьніку, які нарадзіўся і вырас у Полацку, вядомаму папулярызатару гісторыі Полацкай зямлі, даводзіцца сустракацца з чытачамі ў напаўлегальных умовах.

Спробы даць абвестку пра плянаваныя сустрэчы з чытачамі ня мелі посьпеху. Аднак нягледзячы на гэта людзей на прэзэнтацыі прыходзіць шмат, і памяшканьні ня здольныя зьмясьціць усіх, хто хоча сустрэцца з аўтарам “беларускай гісторыі ў асобах”.

Каб патрапіць на прэзэнтацыю, мэдык з Дрысы (Верхнядзьвінску) Пятро Квяцінскі праехаў на ровары восемдзесят кілямэтраў.

Учора Ўладзімер Арлоў прэзэнтаваў сваю кнігу жыхарам Росіцы — вёскі на самай мяжы з Латвіяй.

Паводле пісьменьніка, ён ня мог абмінуць гэтай мясьціны, бо тут прынялі пакутніцкую сьмерць айцы-марыяне Антоні Ляшчэвіч ды Юры Кашыра, тут жыла сястра эўхарыстка Апалёнія Пяткун, якую вернікі называюць беларускай Маці Тэрэзай.

Нататку пра Апалёнію Пяткун з кнігі “Імёны Свабоды” прачытала на прэзэнтацыі пісьменьніца Ірэна Жарнасек. Яна зрабіла гэта на просьбу аўтара. Паводле Ўладзімера Арлова, спадарыня Ірэна забясьпечыла яго дакумэнтальнымі матэрыяламі пра герояў кнігі — тых, што служылі Богу і Беларусі.

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды”, Ул.Арлоў. На сустрэчы ў Наваполацку па аўтограф да аўтара стаяла вялізная чарга
На сустрэчы ў Наваполацку па аўтограф да аўтара стаяла вялізная чарга

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды”, Ул.Арлоў. Падчас прэзэнтацыі ў Полацку зьнянацку пагасла сьвятло. Сустрэча з чытачамі працягвалася пры запаленых васкоўках і пераносных ліхтарах
Падчас прэзэнтацыі ў Полацку зьнянацку пагасла сьвятло. Сустрэча з чытачамі працягвалася пры запаленых васкоўках і пераносных ліхтарах

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды”, Ул.Арлоў. Полацкія чытачы закідалі аўтара пытаньнямі
Полацкія чытачы закідалі аўтара пытаньнямі

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды”, Ул.Арлоў. Прэзэнтацыя ў Росіцы
Прэзэнтацыя “Імёнаў Свабоды” ў Росіцы

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды”, Ул.Арлоў. Пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў і Ірэна Жарнасек на месцы Росіцкай трагедыі. У лютым 1943 году карнікі забілі больш як паўтары тысячы жыхароў вёскі
Пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў і Ірэна Жарнасек на месцы Росіцкай трагедыі. У лютым 1943 году карнікі забілі больш як паўтары тысячы жыхароў вёскі

Імёны Свабоды - Ваш выбар

Каго Вы хацелі б уключыць у кнігу "Імёны Свабоды"?

Назавіце імёны, раскажыце пра людзей, якіх вы ведалі, якія спрычыніліся да свабоды і незалежнасьці Беларусі і чыё жыцьцё вартае ўспаміну і ўшанаваньня.

Пішыце на адрас:

Менск 220005 паштовая скрынка 111

Электронная пошта:

svaboda@rferl.org

Інфармацыю пра нашыя іншыя выданьні вы можаце знайсьці ў разьдзеле “Бібліятэка Свабоды” (банэр у правай калёнцы галоўнай старонкі сайту svaboda.org).

• “Імёны Свабоды” – новыя прэзэнтацыі , 29.09.2007
• Уладзімер Арлоў на онлайн-канфэрэнцыі: “Улада хоча, каб беларуская гісторыя пачыналася калі не ад 1994 году, дык прынамсі з апошняй вайны”, 25.09.2007
• Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” адбылася ў Магілёве, 23.09.2007
• Уладзімер Арлоў: “У Свабоды ёсьць шмат увасабленьняў”, 21.09.2007
• Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж, частка 3, 21.09.2007
• Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж, частка 2, 21.09.2007
• Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж., 21.09.2007
• У Менску адбываецца прэзэнтацыя новай кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды", 21.09.2007
• Бэніта Фэрэра-Вальднэр праз “Імёны Свабоды” знаёміцца зь беларускай мовай, 21.09.2007
• П. Васючэнка: Уражвае колькасьць Імёнаў Свабоды, 20.09.2007
• Г.Бураўкін пра “Імёны Свабоды”: “Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі”, 20.09.2007
• Аляксандар Лукашук пра “Імёны Свабоды”: Энцыкляпэдыя любові, 20.09.2007
• Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды- непаўторны лёс”, 20.09.2007
• Андрэй Скурко: “Імёны Свабоды” добра чытаць у дарозе”, 20.09.2007
• А.Пашкевіч: “Уладзімер Арлоў здолеў скласьці нацыянальны пантэон”, 19.09.2007
• ”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”, 19.09.2007
• В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”, 19.09.2007
• “Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007
• “Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007
• В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007
• М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007
• “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007
• Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007
• Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды”
, 17.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG