Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Разьвіталіся зь Яўгенам Будзінасам


Уладзімер Глод, Менск Сёньня прайшла жалобная цырымонія разьвітаньня зь пісьменьнікам Яўгенам Будзінасам. Ён памёр на 64-м годзе жыцьця пасьля працяглай і цяжкай хваробы.

Разьвітаньне адбылося ў створаным Яўгенам Будзінасам культурна-гістарычным комплексе “Дудуткі”. Тут сабралася шмат людзей, яны прынесьлі мноства кветак. Труну зь нябожчыкам паставілі ля млына — месца, якое ён так любіў.

Разьвітальнае слова казалі сябры Будзінаса — Юры Хашчавацкі, Уладзімер Някляеў, Юры Хадыка, Аляксандар Старыкевіч ды іншыя.

Затым працэсія накіравалася ў крэматорый.

Прах Яўгена Будзінаса пахаваюць у “Дудутках” паводле ягонага запавету.

• Вянок памяці: Яўген Будзінас, 4.10.2007
XS
SM
MD
LG