Лінкі ўнівэрсальнага доступу

• Л.Путырскі: “Тое, што ў грудзях баліць – не пагражае жыцьцю, а што пагражае – часьцей не баліць”


Радыё Свабода У сераду, 3 кастрычніка, цягам гадзіны са слухачамі Свабоды пра зьмяншэньне рызыкі захварэць на рак малочнай залозы размаўляў галоўны мамолаг Мінздраву Беларусі Леанід Путырскі. Глядзеце відэафрагмэнт запісу перадачы.

Адное з пытаньняў Раісы Мікалаеўны з Магілёва: “Вось мы жывем у Магілёве, лічыце – у “чарнобыльскай” зоне, і як нам засьцерагчыся, акрамя таго, што да гінэколага ходзім, правяраемся? Можа яшчэ якія-небудзь ёсьць меры?”

Путырскі: “Ведаеце, каб адказаць, тут трэба распавесьці пра ўсе прычыны, якія выклікаюць рак малочнай залозы. Тут у эфіры мы ўжо размаўлялі пра гэтыя прычыны... Трэба, каб такіх прычынаў было менш: чым менш – тым лепш. Але ж няма такіх рэкамэндацыяў на 100%, каб жанчына не захварэла, таму...”

Цалкам адказ слухайце ў відэафрагмэнце (5,2 Mb).


Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры сёньня, 5 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG