Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты выпрацоўваюць сацыяльныя гарантыі


Уладзімер Глод, Менск Два аналітычныя цэнтры: “Стратэгія”, які ачольвае Леанід Заіка, і Мізэса на чале з Яраславам Раманчуком, прэзэнтавалі сёньня ў Менску законапраект “Аб дзяржаўных сацыяльных гарантыях”.

Навукоўцы лічаць: дзяржава павінна забясьпечыць сацыяльныя гарантыі людзям, якія пацярпелі з віны дзяржавы, і тым, хто ўжо альбо яшчэ не мае сілаў зарабляць самаму. Рэальныя магчымасьці для гэтага ёсьць.

Прэзэнтацыя адбылася пад эгідай Нацыянальнага выканаўчага камітэту аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Яго кіраўнік Анатоль Лябедзька сказаў Радыё Свабода:

“Гэты дакумэнт яшчэ дапрацуюць. І мы будзем выкарыстоўваць яго падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў. Калі дэмакратычныя кандыдаты пойдуць да людзей, дык яны будуць ня толькі крытыкаваць дзеяньні ўладаў, але і пакажуць рэалістычныя прапановы, як можна вырашаць праблему гарантыяў”.

• Усіх прыхільнікаў пераменаў запрашаюць балятавацца ў дэпутаты, 12.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG