Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд адхіліў скаргу БХК на Савет Міністраў


Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу Беларускага Хэльсынскага камітэту на Савет міністраў і Міністэрства фінансаў. Прадстаўнік Саўміна на разгляд справы нават не зьявіўся.

Тры гады таму Беларускі Хэльсынскі камітэт абклалі падаткам на замежную дапамогу паводле праграмы ТАСІС. Між тым, раней з гэтай дапамогі падатак ня бралі. Улада патлумачыла новаўвядзеньне зьменамі ў закон аб падаткаабкладаньні, якія ўнёс парлямэнт.

У БХК арыштавалі маёмасьць, якую ацанілі ў 250 тысяч рублёў. Але галоўнае, кажуць праваабаронцы, суд пастанавіў спагнаць з арганізацыі 155 мільёнаў рублёў падаткаў і штрафаў за іх няўплату. Паколькі грошай на гэта ў бюджэце арганізацыі не было, рахунак БХК арыштавалі, а супраць яе кіраўнікоў завялі крымінальную справу. Потым яе закрылі, але старшыня БХК Тацяна Процька не выключае, што справу ў любы момант могуць аднавіць.

• Міністэрства фінансаў не жадае замірыцца з БХК, 13.09.2007 • БХК не выключае, што ўрад захоча замірыцца , 13.09.2007
XS
SM
MD
LG