Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні пасьля 5-дзённага арышту выйшаў на волю Юры Істомін, які ўзначальвае абласную арганізацыю АГП. Ён паведаміў нашаму Радыё, што на знак пратэсту адмовіўся ў спэцпрыёмніку прымаць ежу, толькі піў ваду, сок, гарбату.

За краты Юры Істомін трапіў упершыню. У Кастрычніцкім раённым судзе Горадні яго пакаралі па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы, хаця ён быў затрыманы з газэтай “Свабоду Беларусі”. У яго сканфіскавалі больш за чатырыста асобнікаў гэтага выданьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG