Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Леанід Тамашэўскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ТАМАШЭЎСКІ Леанід 1900 г.н., ураджэнец Магілёва. 1919-1920 шараговец у арміі Калчака. 1921-1923 на КВЖД, затым працаваў у прыватнага прадпрымальніка. Чарнарабочы на лесапільным заводзе на станцыі Ябланя. Рахункавод канторы паравознай службы на станцыі Ўжур КК. З 15.08.1937 у Ачынскай турме. 26.10.1937 тройкай УНКВД КК, пратакол № 44, прысуджаны да расстрэлу ў справе Салдатава Е.В. (8 чал.) № 1486. Расстраляны ў пэрыяд з 24 гадзін 29.10.1937 да 24 гадзін 01.11.1937 за г. Ачынск. У 1958 рэабілітаваны крайсудом КК.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG