Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Гарбачоў: “Мне помсьцяць за арганізацыю страйку на рынках”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня старшыня аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў зьвярнуўся на Радыё Свабода з заявай пра перасьлед зь боку сілавых структураў.

Са словаў суразмоўцы, напярэдадні ён вяртаўся з Украіны на цягніку “Кіеў-Гомель” разам з дачкой Анастасіяй і сваім сябрам Мікалаем Пахабавым, які зьяўляецца старшынём Менскай арганізацыі Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці.

“На станцыі Церахава беларускія мытнікі пачалі ператрус нашых рэчаў, – кажа Віктар Гарбачоў, – адзін зь іх рабіў відэаздымкі. Цягнік затрымалі на паўтары гадзіны. Пры гэтым мне было заяўлена, што мытнікі выконваюць загад начальства, маўляў, сам вінаваты, што “лезеш у палітыку, арганізаваў страйк на рынках 2 кастрычніка”.

Віктар Гарбачоў даводзіць, што ў час вобшуку мытнікі не знайшлі ў яго забароненыя для перавозкі рэчы. Затое ў Анастасіі забралі ноўтбук і прынтэр.

“Запэўніваньні, што кампутарная тэхніка пільна патрэбная Анастасіі ў яе вучобе ва ўнівэрсытэце на факультэце мастацтва дызайну была пакінутая па-за ўвагай, – гаворыць Віктар Гарбачоў, – а замест афіцыйнага дакумэнта аб выманьні памежнікі выдалі нейкі “Акт аб ўзяцьці пробаў”.

• В.Гарбачоў: “У страйку ўдзельнічаюць 30 000 прадпрымальнікаў”, 02.10.2007
XS
SM
MD
LG