Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа. 4 кастрычніка


Севярын Квяткоўскі, Менск Беларускі Інтэрнэт у "Начную аБЛОГу" бярэ Севярын Квяткоўскі.

На форумах парталу Tut.byабмяркоўваюць выказваньні старшыні рады дырэктараў Tut.by Юрыя Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”, “непрадумана ліцэнзаваны", і заявіў пра “недасканалую прававую базу электроннага дакумэнтаабарачэньня”, адстутнасьць паўнавартаснага электроннага гандлю. Камэнтар:

"Фантастычная дарагавізна” – відаць самая вялікая праблема байнэту. Я ненавіджу “Белтэлекам”: празь яго ў нас цэны на інтэрнэт у 30 разоў даражэй, чым напрыклад у Расеі ці Ўкраіне”.

silverrebel у сваім дзёньніку : Начная аблога на Радыё "Свабода". Фрэнды, як цяпер выходзіць на сабж? Раней быў банэр на галоўнай -- цяпер няма. Сама перадача запіхваецца то ў "Грамадзтва", то ў "Кампутары і тэхналёгіі". Адказ каманды “Начной Свабоды”: “Перадачу “Начная аблога” лепей шукаць праз “архіў”, дзе трэба выбраць дату, якая вас цікавіць”.

Піяніст Віталь Стахевіч у сваім блогу дзеліцца ўражаньнямі ад газэты “Наша Ніва”: “Хтосьці прыцягнуў мне збор “Нашай Нівы” за розныя гады, пачынаючы ад 1991. Я чытаў іх запоем, для мяне гэта было мастацтва высокай пробы. Памятаю, як цяжка мне давалася рашэньне адмовіцца ад падпіскі на “Нашу Ніву”. Тады я падумаў: навошта мне гэта “Піянэрская праўда”, якую робяць такія ж піянэры, як я, а то й маладзейшыя за мяне. Ім няма чаго сказаць, узровень іх “публіцыстыкі” мне ўжо не цікавы”. Калі заўтра, пад прымусам ці не, “Наша Ніва” пачне выдавацца наркамаўкай, яе немагчыма будзе адрозьніць ад “Народнай волі” ці “Звязды”. Тады я хутчэй пачну чытаць “Культуру” або “ЛіМ”, з палосаў якіх прынамсі папахвае музыкай, мастацтвам і літаратурай”.

Камэнтар пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча: “Мая гісторыя з “НН” -- амаль што такая самая. Засталіся настальгія й чыста чалавечае шкадаваньне. Цікава, што ў цяперашняй “НН”, якую не крытыкуе адно лянівы, нават не спрабуюць спытаць у саміх сябе: можа, з намі й насамрэч нешта ня так?”

Блогер sumskaia распавядае пра гісторыю, сьведкай якой сталася ў цягніку Кіеў – Менск. Маленькі хлопчык са скрухай паведаміў, што ягоны самакат зламаўся – гайка адляцела. Суседка суцяшае, маўляў, бацька адрамантуе:

“Малы глядзіць на яе, вытрымлівае паўзу, і ўпэўнена гучна:

–...хіба што ВАШ бацька знойдзе ды ўсё зробіць...”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG