Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Amnesty International” нагадала пакупнікам “Velcom” пра правы чалавека


Алена Струвэ, Прага Кіраўнік аўстрыйскай філіі “Amnesty International” Гайнц Патцэльт нагадаў кампаніі “Telekom Austria Group” сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Сваю заяву аўстрыйскі праваабаронца зрабіў у зьвязку з набыцьцём “Telekom Austria Group” 70% актываў апэратара беларускай мабільнай сувязі “Velcom”.

У інтэрвію аўстрыйскаму тэлебачаньню “ORF” Патцельт падкрэсьліў, што ў Беларусі існуюць пэўныя рэчы, на якія эўрапейскім прадпрымальнікам трэба зьвяртаць увагу. Напрыклад тое, што летась гэта краіна заняла 151 месца ў галіне свабоды словы ў рэйтынгу арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў”.

Як лічыць Гайнц Патцэльт, пашырэньне гандлёвых сувязяў, безумоўна, прыносіць карысьць аўстрыйскім прадпрымальнікам; аднак таксама трэба думаць і пра карысьць насельніцтву ў такіх краінах як Беларусь. На думку журналіста, калі немагчыма прадухіліць абразьлівыя ў дачыненьні да правоў асобы захады, трэба, як найменей, інфармаваць пра гэта сваіх кліентаў.
XS
SM
MD
LG