Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Кліх заклікаў спыніць рэпрэсіі напярэдадні “Эўрапейскага маршу”


Алесь Дашчынскі, Менск Кіраўнік дэлегацыі дзеля сувязяў зь Беларусьсю ў Эўрапарлямэнце Богдан Кліх заклікаў улады Беларусі спыніць рэпрэсіі й дазволіць дэмакратычнай апазыцыі правесьці “Эўрапейскі марш”.

Богдан Кліх расчараваны паведамленьнямі пра затрыманьні й ціск на арганізатараў “Эўрапейскага маршу”. Ён заклікаў даць магчымасьць грамадзянам Беларусі, актывістам дэмакратычнай апазыцыі й прадстаўнікам грамдзянскай супольнасьці арганізаваць і правесьці мірную і адкрытую дэманстрацыю.

Паводле Богдана Кліха, паведамленьні пра перасьлед за эўрапейскі сьцяг разыходзяцца з заявамі беларускага кіраўніцтва пра гатовасьць разьвіваць стасункі з Эўразьвязам.

Богдан Кліх таксама заявіў:

“Больш за тое, парушаючы асноўныя правы беларусаў на свабоду слова і сходу, урад Аляксандра Лукашэнкі ня можа стаць надзейным партнэрам у дыялёгу з Эўропай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG