Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У "Начной Свабодзе" – водгукі на сьмерць Будзінаса і гутарка пра адметнасьці палешукоў


Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе літаратар з Кобрыня Ігар Сідарук, аўтар "Начной чытанкі" гэтага тыдня. Між іншым ён пракамэнтуе апытаньне сярод жыхароў Менску: "У чым адметнасьць Палесься і палешукоў?"

"Начныя досьледы" сёньня працягваюць тэму папулярных сярод насельніцтва тэлевізійных лятарэй. Учора гаварылася пра тое, як выклікаюць залежнасьць у гульцоў. А сёньня мы высьветлім, хто валодае гэтымі лятарэямі, якія прыбыткі мае ад іх і якія прызы дастаюцца звычайным людзям.

А жыхары Гомеля скажуць, ці выйгравалі яны ў лятарэі?

Апрача таго ў "Начной Свабодзе" водгукі на сьмерць пісьменьніка і журналіста Яўгена Будзінаса, рэпартаж з пастаноўкі п''есы "Народны альбом", якую ў Варшаве ладзяць навучэнцы гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, экскурсія з гісторыкам мясьцінамі габрэйскага гета ў Магілёве – да чарговых угодкаў ягонага зьнішчэньня, інтэрвію зь пераможцам конкурсу "Выйграй кнігу Свабоды". А яшчэ наш карэспандэнт паведаміць, што сёньня адбывалася на менскім паэтычным фэсьце "Парадак слоў".

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне расповед пра творчасьць гурту “Тарпач", а ў "Начной чытанцы" ў аўтарскім выкананьні прагучыць працяг гумарыстычнага апавяданьня Ігара Сідарука "Скула".

Пасьля 23-й гадзіны: расповед пра жыцьцё Івянца ў сэрыі "Падарожжа Свабоды", перадачы Вячаслава Ракіцкага "Беларуская атлянтыда без бар''ераў" пра прысутнасьць беларусаў у Латвіі, "Беларускае замежжа" пра магчымасьць навучаньня беларусаў у Швэйцарыі і агляд лістоў чытачоў на Свабоду.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG