Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: Лідэр незалежнага прафсаюзу гарнякоў пакінуў працу


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня Рада прадстаўнікоў Незалежнага прафсаюзу гарнякоў (НПГ) падтрымала просьбу старшыні НПГ Мікалая Новіка і вызваліла ад абавязкаў “па стану здароўя”. Абавязкі кіраўніка НПГ выконвае Іван Пермінаў, які да гэтага быў намесьнікам старшыні.

На чарговай канфэрэнцыі НПГ, якая заплянавана на канец лістапада шахтары плянуюць абраць новага лідэра прафсаюзу.

Незалежны прафсаюз гарнякоў (НПГ) у Салігорску створаны 27 сьнежня 1991 году. На ўстаноўчай канфэрэнцыі было толькі 16 чалавек. Але ўжо ў 1992 годзе НПГ аб’ядноўваў 430 чалавек. Старшынём НПГ быў абраны Мікалай Новік – адзін зь лідэраў рабочага руху Салігорска, які адпрацаваў шахцёрам у забоі 22 гады.

Мікалай Новік быў дэпутатам Салігорскага гарсавету, актыўна працаваў у камісіі па заканадаўству. Менавіта Мікалай Новік агучыў ініцыятыву гарнякоў на страйк, які ў 1992 годзе доўжыўся 44 дні. Пасьля прафсаюзам быў арганізаваны пешы пераход на Менск. У 1993 годзе НПГ падпісаў першую калектыўную дамову з наймальнікам. На 1 гадзіну быў скарочаны працоўны час для шахцёраў. Адпачынак для тых, хто працуе пад зямлёй, быў павялічаны да 66 дзён.

• Гарнякі “Беларуськалія” спрабуюць пратэставаць па-новаму, 10.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG